Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.
Вылучаюць 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):
Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма
Тканіны i матэрыялы
У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі. Для афарбоўкі пражы выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісця дрэў, балотнай руды. Для вырабу верхняй вопраткі ўжываліся сукно і аўчына. Чырвоныя ніткі для вышыўкі купляліся, але пасля ўжо ў хатніх умовах дафарбоўваліся ў карычневы і бардовы колеры
Афармленне
Часцей за ўсё адзенне было белага колеру, у якасці ўпрыгожвання яно афармлялася вышытым чырвоным арнаментальным узорам, які аб'ядноўваў ўвесь камплект ў адзіную кампазіцыю. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя ўзоры, пазней сталі прымяняцца таксама раслінныя ўзоры і іх спалучэнне з геаметрычнымі.У абавязковым парадку афармляліся арнаментам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся вышыўка, бранае, выбарнае, перавыбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і ўзорнае ткацтва, карункі і аплікацыя. Для вырабу пояснага адзення шырока ўжываліся паліхромныя суконныя тканіны. На фартухі прышывалі пакупныя або самаробнае карункі.
ЖАНОЧАЕ АДЗЕННЕ
У тыповым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фартух, безрукаўка. Кашулямела просты свабодны крой. Святочныя кашулі ўпрыгожваліся багатым вышываным ці тканым арнаментам на плячах, манжэтах рукавоў, каўнерыку, радзей – па ворату і падолу. Спадніца адносіцца да паяснога жаночага адзення. Неабходным кампанентам традыцыйнага жаночага ўбору быў фартух(хвартух, пярэднік, запаска). Яго рабіліся нярэдка з шарсцяной тканіны. Безрукаўка (камізэлька, шнуроўка, кабат, гарсэт, кітлік) зашпільвалася на гузікі ці шнуравалася па ворату, шчыльна аблягаючы жаночы стан. Верхняе (зімовае) адзенне жанчын нязначна адрознівалася ад мужчынскага. Світы, буркі, кажухі, шубы, насовы, кажушкі, сярмяжкі – усе гэтыя віды верхняга адзння ў аднолькавай ступені былі ўласцівы як мужчынам, так і жанчынам.
Сарочка («рубашка», «кашуля», «чэхлік»)
Сарочка з'яўляецца адным з асноўных кампанентаў комплекса і магла быць адзіным адзеннем. У мінулым гэтая частка жаночага адзення мела ўніверсальнае прызначэнне. Сарочка ўпрыгожвалася вышыўкай з выкарыстаннем чырвоных і чорных нітак, якая стала самым папулярным і асноўным спосабам упрыгожвання тканага адзення.
Фартух
Яго насілі на Беларусі разам са святочным уборам і з паўсядзённым касцюмам. Фартухі шылі з адбеленай ільняной тканіны за 2-3 ночы. Злучаныя разам простым швом ці дэкаратыўным ажурам, палатнішчы тканіны збіралі ў зборку па адным краі на нешырокі пояс. Завязваўся ён па таліі і прыкрываў адзенне спераду, пакідаючы палоску спадніцы ўнізе. Святочныя фартухі ўпрыгожваліся вельмі багата і з вялікай фантазіяй, а штодзённыя былі больш сціплыя.
Спадніца («панёва», «саян», «андарак»)
Адносіцца да паяснога жаночага адзення. Тэрмін «панёва» выкарыстоўваўся для абазначэння як тканіны, так і несшытай жаночай спадніцы. Андарак насілі жанчыны заможных саслоўяў для халоднага перыяду года. Такая спадніца лічылася святочным адзеннем, магла ўваходзіць у склад вясельнага касцюма. Тэрмін «саян» выкарыстоўваюць для абазначэння жаночага адзення, якое ўяўляе сабой спадніцу з прышытым ліфам.
Камізэлька (гарсэт)
Мужчынская ці жаночая верхняя вопратка без рукавоў. Упрыгожвалі яе вышыўкай, карункамі, дэкаратыўнымі нашыўкамі і аплікацыямі.
МУЖЧЫНСКАЕ АДЗЕННЕ
У тыповым варыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна натуральнага (белага) колеру; галаўны ўбор – валеная з воўны або пашытая з сукна шапка (магерка), у зімовую сцюжу – вушанка (аблавуха) з аўчыны; асноўны абутак – лапці, часцей лыкавыя, больш заможныя па святах насілі скураныя боты.
З’яўляючыся неабходным элементам беларускага адзення, паясы адыгрывалі важную ролю ў звычаях і абрадах. Іх даравала нявеста свайму выбранніку напярэдадні і ў час вяселля, іх бралі з сабой, ідучы ў адведкі да парадзіхі, імі спавівалі нованароджаных і гадавалых дзяцей, іх ахвяравалі царкве, яны выкарыстоўваліся як рытуальныя атрыбуты ў час гаданняў, замоў, заклінанняў. Паясы вызначаліся вялікай разнастайнасцю, адрозніваючыся сваімі памерамі, наяўнасцю дадатковых дэталяў, узорным арнаментам, спосабам вырабу.
Паясы
Пояс, які выкарыстоўваўся ў мужчынскім касцюме, вырабляўся з дарагіх шаўковых нітак з ўплеценых залатых і срэбных нітак. Ён нёс не толькі функцыянальнае значэнне, але і абрадавае, рэлігійнае і сацыяльнае. Яго вырабам займаліся майстры ткацтва, кожны пояс з'яўляўся практычна творам мастацтва і шанаваўся ў многіх краінах.
Упрыгожванні
Для ўпрыгожвання насіліся завушніцы, каралі (шкляныя, бурштынавыя, каралавыя, у заможных пластоў — часам жамчужныя, рубінавыя). Іншыя ўпрыгожванні — брошкі, бранзалеты, пярсцёнкі — таксама насіліся ў асноўным заможнымі пластамі насельніцтва.
Тканіны i матэрыялы
У беларускім нацыянальным касцюме выкарыстоўваліся толькі натуральныя тканіны, якія вырабляліся ў хатніх умовах, у асноўным гэта былі лён і воўна, таксама ўжывалася тканіна з валокнаў каноплі. Для афарбоўкі пражы выкарыстоўваліся натуральныя фарбавальнікі: настоі траў, кары, лісця дрэў, балотнай руды. Для вырабу верхняй вопраткі ўжываліся сукно і аўчына. Чырвоныя ніткі для вышыўкі купляліся, але пасля ўжо ў хатніх умовах дафарбоўваліся ў карычневы і бардовы колеры.
Афармленне
Часцей за ўсё адзенне было белага колеру, у якасці ўпрыгожвання яно афармлялася вышытым чырвоным арнаментальным узорам, які аб'ядноўваў ўвесь камплект ў адзіную кампазіцыю. У арнаменце выкарыстоўваліся геаметрычныя ўзоры, пазней сталі прымяняцца таксама раслінныя ўзоры і іх спалучэнне з геаметрычнымі.У абавязковым парадку афармляліся арнаментам рукавы, каўнер, фартух і галаўныя ўборы. Пры вырабе касцюма выкарыстоўваліся вышыўка, бранае, выбарнае, перавыбарнае, закладное, рамізнае, пераборнае і ўзорнае ткацтва, карункі і аплікацыя. Для вырабу пояснага адзення шырока ўжываліся паліхромныя суконныя тканіны. На фартухі прышывалі пакупныя або самаробнае карункі.
ГАЛАЎНЫЯ ЎБОРЫ
Найбольш старажытныя ўборы мужчын– суконная ці футравая шапка сферычнай формы, у жанчын – чапец, дзяўчаты, апрача чэпчыкаў, насілі вянок. У ХVІІІ – ХІХ стст. найбольш пашыранымі галаўнымі ўборамі мужчын былі зімовыя аблавухі і шапкі-магеркі. У летнюю пару насілі капелюшы, ці брылі, якія плялі з саломкі, ліпавых валокнаў ці валялі з воўны, як і магеркі. Яны мелі шырокі аколыш і ўпрыгожваліся ўнізе дэкаратыўнай акаемкай. У канцы ХІХ ст. распаўсюдзіўся картуз (фуражка), крыху пазней – кепка, якая бытуе да нашага часу.
Асаблівай разнастайнасцю вызначаліся галаўныя ўборы жанчын, сярод іх – наміткі, чапцы, хусты, вянкі, галавачкі і інш. Замужнія жанчыны не маглі з’яўляцца ў грамадзе з непакрытай галавой, без наміткі, баючыся апраставалосіцца перад людзьмі. Уборам незамужніх дзяўчат была і скіндачка, што рабілася з кужэльнага палатна і мела больш вузкую сярэднюю частку і шырокія канцы.
АБУТАК
Найбольш пашыраным паўсядзенным абуткам беларускага сялянства на працягу некалькіх стагоддзяў былі лапці. Іх плялі з ліпы, лазы, пяньковых ці льняных вяровачак (аборкі). Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі абгортвалі нагу амаль да калена і замацоўвалі аборкамі ці рамянямі, што прапускаліся праз вушкі лапцей. Апрача плеценых, ужываліся і скураныя лапці – пастолы, вядомыя са старажытных часоў.У святочныя дні, асабліва калі ішлі ў царкву ці ехалі ў мястэчка на кірмаш, надзявалі боты (ці чобаты). Звычайна яны мелі высокія халявы (галянішчы), якія падкрэслівалі маемасны цэнз уладальніка, іх шылі па заказу ў майстроў-шаўцоў.
Лапці
Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. У мэтах надання трываласці падэшву лапцей падпляталі лазой, вяроўкамі і падшывалі скурай.
Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім заняткам (іх плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары і інш.). Лапці насілі мужчыны і жанчыны, дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя панчохі.
раскрыть » / « свернуть